Спецслужбы Лукашэнкі спрабуюць выявіць беларускіх добраахвотнікаў у шэрагах УСУ
Беларусы абараняюць Украіну, ілюстрацыйнае фота
Спецслужбы Лукашэнкі спрабуюць выявіць асабістую інфармацыю пра беларускіх добраахотнікаў у шэрагах УСУ, пішуць украінскія вайскоўцы.
Паведамляецца, што ў верасні камандзіры некаторых падраздзяленняў атрымалі электронныя лісты — нібыта ад СБУ. У іх патрабавалі падаць асабістубю інфармацыю пра грамадзян Беларусі. Нагодай называліся інтарэсы нацыянальнай бяспекі.
"Аўтары правакацыі заклікалі дасылаць інфармацыю на паштовую скрыню нібыта СБУ. Электронная пошта ніколі не выкарыстоўваецца для такога кшталту зносін. Акрамя таго, сам стыль ліста выдае яго несапраўднасць", — гаворыцца ў паведамленні.
У складзе УСУ ваюе шмат грамадзян Беларусі, прычым не толькі ў палку Каліноўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.