Старшыня КДБ гаварыў пра затрыманне ў Літве Дзмітрыя Канапляніка

У выніку, Канаплянік (на здымку) чакае вырашэння свайго лёсу ў суседняй краіне, дзе праводзіцца разбіральніцтва. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў за кантрабанду патронаў. Больш падрабязна гл. тут.

Старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык у чацвер пракаментаваў гэтую сітуацыю:

"Я думаю, што хопіць здаровага сэнсу ў літоўскіх уладаў, каб аб'ектыўна разгледзець гэтае пытанне і ў самыя кароткія тэрміны прыняць нармальнае законнае рашэнне. Яны дэкларуюць сябе як прававую дзяржаву, і сапраўды разумеюць, што павінны быць добрасуседскія адносіны паміж Літвой і Беларуссю".

Паводле слоў Вакульчыка, затрыманне беларуса ў Літве не садзейнічае нармальнаму развіццю адносін паміж нашымі краінамі і народамі.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі