У Беларусі аб'явілі персонамі нон грата двух замежных шпіёнаў

У Беларусі аб'явілі персонамі нон грата двух замежных шпіёнаў

У Беларусі на гэтым тыдні аб'явілі персонамі нон грата двух замежных шпіёнаў. Яшчэ аднаго шпіёна затрымалі месяц таму. Пра гэта ў пятніцу, адказваючы ў Палаце прадстаўнікоў на пытанне Еўрарадыё, распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Ён не сказаў, грамадзянамі якой краіны яны з'яўляюцца.

"Пытанні, звязаныя з шпіёнскай дзейнасцю, яны звязаныя і з знешняй палітыкай, адносінамі паміж дзяржавамі... Такія рэчы звычайна ў СМІ не даюцца", — адзначыў Вакульчык.

Калі б інфармацыі пра затрыманне за шпіянаж украінскага журналіста Паўла Шаройкі не было б з украінскага боку, пра гэта таксама б не паведамілі, дадаў Вакульчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі