Старшыню Чавускага райвыканкама ўзнагародзілі медалём "За выратаванае жыццё"

Старшыню Чавускага райвыканкама ўзнагародзілі медалём "За выратаванае жыццё"

Старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі атрымаў медаль "За выратаванае жыццё". У студзені чыноўнік разам з участковым міліцыянтам выратаваў чалавека на пажары.

24 студзеня ў вёсцы Галузы гарэў жылы дом і два хлявы. Драздоўскі, які знаходзіўся ў суседняй вёсцы, пабачыў дым, паведаміў пра здарэнне і паехаў на месца. Туды ж прыехаў участковы міліцыянт Аляксандр Барсукоў, які быў у іншай вёсцы.

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў Драздоўскі і Барсукоў вывелі з дома, які гарэў, гаспадара — самастойна выйсці ён не мог. Мужчына не пацярпеў, аднак яго шпіталізавалі з гіпертанічным крызам.

4 ліпеня Сяргей Драздоўскі атрымаў медаль "За выратаванае жыццё". Разам з ім Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў такім жа медалём Аляксандра Барсукова.

Старшыню Чавускага райвыканкама ўзнагародзілі медалём "За выратаванае жыццё"
Сяргей Драздоўскі і Аляксандр Барсукоў атрымліваюць медалі. Так прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі фатаграфуе тых, каго ён унагароджвае.

Цікава, што ў той жа дзень з рук Лукашэнкі атрымаў узнагароду і яшчэ адзін Аляксандр Барсукоў — кіраўнік мінскай міліцыі. Яму дастаўся медаль "За службу Радзіме" II ступені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі