Статкевіч распавёў, як у Мінску 25 сакавіка можа святкавацца 100-годдзе БНР

Статкевіч распавёў, як у Мінску 25 сакавіка можа святкавацца 100-годдзе БНР

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч распавёў, як у Мінску 25 сакавіка можа святкавацца 100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. На сваёй старонцы ў Faceboоk ён піша, што 8 студзеня збіралася група палітычных і грамадскіх дзеячоў (Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец ды іншыя). Яны падтрымалі стварэнне “аргкамітэта па масавым святкаванні 25 сакавіка ў Мінску”. Яго першае пасяджэнне запланаванае на 16 студзеня.

Як піша Статкевіч, рабочая група “лічыць мэтазгодным падаць заяўку на святочнае шэсце ў Мінгарвыканкам, каб даць магчымасць і ўладзе пацвердзіць дэклараваную прыхільнасць да незалежнасці Беларусі”. “Дзень Волі павінен прадэманстраваць моц і еднасць беларускага народа”, — адзначае палітык.

Плануецца, што падчас шэсця (разглядаецца варыянт, што яно пачнецца на плошчы Якуба Коласа і закончыцца на плошчы Незалежнасці) дэманстранты будуць наведваць мясціны, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі