Статыстыка Мінздароўя па COVID-19 другі дзень прабівае столь

Медык апрацоўвае аналізы​ на COVID-19 / AP
Медык апрацоўвае аналізы​ на COVID-19 / AP

Статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі па COVID-19 другі дзень прабівае столь. 4 лютага ведамства аб'явіла пра 7 тысяч 350 новых пацыентаў з каранавірусам, сёння — пра 8 тысяч 321 хворага.

Колькасць станоўчых тэстаў перавысіла 20%. Але на гэтым тыдні дактарам дазволілі ставіць дыягназ "інфекцыя COVID-19" і без ПЛР-тэстаў. Можна сказаць, на вочка. Таму ў рэальнасці колькасць хворых можа быць у разы большай.

Сметрнасць ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі, нягледзячы на ​​выбуховы рост колькасці хворых, не перавышае 20 чалавек за суткі. У прыватнасці, 5 лютага абвешчана пра 16 новых ахвяраў COVID-19.

У сваёй статыстыцы Мінздароўя пачало падзяляць выпісаных пацыентаў і пацыентаў, якія паправіліся. Выпісваецца са стацыянараў за суткі каля 1100-1200 чалавек, а папраўляецца каля 7 тысяч. Колькасць тых, хто паправіўся, заўсёды прыблізна адпавядае колькасці хворых, што выклікае пытанні да афіцыйнай статыстыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі