Стаўка рэфінансавання ў 2017 годзе запланавана на ўзроўні 15-17%

Стаўка рэфінансавання ў 2017 годзе запланавана на ўзроўні 15-17%

Беларускія ўлады плануюць у 2017 годзе зніжаць стаўку рэфінансавання. Такія намеры агучыў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, перадае БЕЛТА. На пасяджэнні разглядаюцца праекты законаў "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь" і "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год".

У прыватнасці, у 2017 годзе стаўка рэфінансавання запланаваная на ўзроўні 15-17%. На сёння яна складае 18%. На пачатку года стаўка рэфінансавання складала 25%, 1 красавіка была зніжаная да 24%, 1 траўня — да 22%, 1 ліпеня — да 20%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі