Столтэнберг застанецца на пасадзе генеральнага сакратара NATO яшчэ на год

Енс Столтэнберг / Reuters
Енс Столтэнберг / Reuters

Енс Столтэнберг застанецца на пасадзе генеральнага сакратара NATO яшчэ на адзін год. Яго паўнамоцтвы падоўжаныя да 1 кастрычніка 2024-га, паведамляе Reuters.

Чальцы NATO вырашылі захаваць дасведчанага лідара ў сітуацыі, калі "на парозе альянсу бушуе вайна". І не спрабаваць дамаўляцца пра пераемніка.

Столтэнбергу 64 гады. Ён — былы прэм'ер-міністр Нарвегіі. Узначальвае NATO з 2014 года. Летась яго паўнамоцтвы былі падоўжаны на год у святле вайны Расіі супраць Украіны. Енс Столтэнберг заяўляў, што не мае намеру вылучаць сваю кандыдатуру на новы тэрмін. Аднак давялося застацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі