Страсбурскі суд заклікаў Надзею Саўчанка спыніць галадоўку

Еўрапейскі суд па правах чалавека заклікаў Надзею Саўчанка адмовіцца ад працягу галадоўкі. Ад расійскіх уладаў у сваю чаргу патрабуюць поўнай інфармацыі па справе ўкраінскай лётчыцы. З адпаведным запытам Суд па правах чалавека звярнуўся да ўраду Расіі ў пятніцу, 13 лютага.

Надзею Саўчанка абвінавачваюць у спрычыннасці да забойства двух расійскіх журналістаў на Данбасе. Апроч таго, ЕСПЧ звярнуў увагу на тое, што лётчыца галадае ўжо болей за 60 дзён і заклікаў яе тэрмінова спыніць акцыю, паведамляе ru.delfi.lt

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі