Студэнты з Конга ў Лідзе праспявалі па-беларуску (відэа)
У Лідзе ўраджэнцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга парадавалі мяцовых жыхароў, выканаўшы песню па-беларуску. Відэа ў інтэрнэт выклаў Аляксандр Плескачоў.
Для выканання госці з Конга абралі вядомую песню "Алеся" на словы Аркадзя Куляшова. Гэта твор з рэпертуару легендарных "Песняроў".
Як мяркуе тэлеканал "Белсат", госці з Конга — гэта навучэнцы Ваеннай акадэміі Беларусі, якія праходзілі практыку ў Лідзе.
Па тым, што вядоўца канцэрту згадвае Дзень незалежнасці Конга, які адзначаецца 30 чэрвеня, можна меркаваць, што выступ адбыўся 3 ліпеня — на беларускі Дзень незалежнасці.