Стваральнікі “Матрыцы” браты Вачоўскі сталі сёстрамі

Стваральнікі “Матрыцы” браты Вачоўскі сталі сёстрамі

Стваральнікі “Матрыцы” сталі сёстрамі: сцэнарыст, рэжысёр і прадзюсер Эндзі Вачоўскі ў аўторак заявіў, што стаў жанчынай і ўзяў імя Лілі. Чатыры гады таму яго брат Лары таксама змяніў пол і цяпер завецца Ланай. Такім чынам, творчы дуэт канчаткова стаў сёстрамі Вачоўскі.

48-гадовая Лілі Вачоўскі вырашыла публічна абвясціць пра змену пола, пасля таго як журналісты брытанскай газеты Daily Mail спрабавалі ўгаварыць яе даць інтэрв’ю на гэтую тэму.

Апроч “Матрыцы” Вачоўскі працавалі над фільмамі “Хмарны атлас”, “Узыходжанне Юпітэра”, “V — значыць вэндэта”, над серыялам “Восьмае пачуццё”, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі