Стыхія ў Беларусі паваліла 42 дрэвы. Найбольш — на Віцебшчыне

Стыхія ў Беларусі паваліла 42 дрэвы. Найбольш — на Віцебшчыне

Пацярпелых ад навальніцы з моцным парывістым ветрам (да 21 м/с), якая абрынулася на Беларусь увечары 20 чэрвеня, няма. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Паводле звестак ДВА "Белэнерга", на працягу сутак па краіне парушалася электразабеспячэнне 483 населеных пунктаў. Па стане на 6-ю гадзіну раніцы, без электрычнасці заставаліся толькі дзевяць населеных пунктаў.

Па Беларусі былі зафіксаваныя 42 выпадкі падзення дрэваў: на Брэстчыне — 6, Віцебшчыне — 11, Гомельшчыне — 1, Гродзеншчыне — 4, Міншчыне — 19 выпадкаў і ў Мінску — 1 выпадак. Паваленыя дрэвы пашкодзілі 8 легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма. 

У Слуцкім раёне вецер пашкодзіў дахі дамоў і гаспадарчых пабудоваў. Раённая камісія па надзвычайных сітуацыях высвятляе страты. Вядуцца аднаўленчыя работы.

У вёсцы Янавічы Віцебскага раёна і гарадскім пасёлку Сураж на Віцебшчыне дрэвы пры падзенні пашкодзілі дахі дамоў. Пацярпелых няма, самі дамы прыдатныя для далейшага пражывання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі