"Прашу, высокі суд, не ладзіць клаунаду". Суд па "справе Коржыча". Анлайн
Фота Еўрарадыё
Працягваецца суд па "справе Коржыча". Еўрарадыё вядзе анлайн з залы суда Маскоўскага раёна Мінска. Гучны працэс аднавіўся пасля 8-дзённага перапынку.
У судзе разглядаецца крымінальная справа аб гібелі восенню 2017-га 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне выстаўленае тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу.