Суд у Чэхіі прысудзіў беларусу 21 год турмы за ўдзел у вайне на Данбасе
У Чэхіі апеляцыйны суд павялічыў тэрмін пакарання 41-гадоваму беларусу Аляксею Фадзееву, прызнанаму вінаватым у тэрарызме, перадае Радыё "Свабода".
За ўдзел у вайне на ўсходзе Украіны на баку прарасійскіх фармаванняў ён асуджаны на 21 год турмы.
Фадзееў шмат гадоў жыве ў Чэхіі. З кастрычніка 2014-га па травень 2016-га ён неаднаразова выяжджаў на Данбас і служыў ва ўзброеных сілах аднаго з сепаратысцкіх утварэнняў.
Суд першай інстанцыі прысудзіў яму за гэта чатыры з паловай гады пазбаўлення волі. Суддзя палічыла, што Фадзееў не ўдзельнічаў у баях і толькі займаўся дапаможнай працай. Пракуратура абскардзіла гэтае рашэнне.
Абарона беларуса настойвала, што ён не вінаваты, бо, маўляў, не ўдзельнічаў у баях на перадавой, а паехаў ва Украіну для абароны мірнага насельніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.