Судзяць удзельнікаў “Маршу недармаедаў” у Маладзечне

Судзяць удзельнікаў “Маршу недармаедаў” у Маладзечне

У судзе Маладзечанскага раёна праходзяць суды над удзельнікамі “Маршу недармаедаў”, які прайшоў 10 сакавіка. Як паведамляе Радыё Свабода, затрыманага ўчора актывіста АГП Дзяніса Красочку аштрафавалі на 50 базавых велічынь, такі ж самы штраф, 50 базавых велічынь, прысудзілі старшыні Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесю Абрамовічу.

Разглядаецца таксама справа старшыні руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, якога вінавацяць за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Адначасова ў судзе ў Маладзечне разглядаюцца справы старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, а таксама прадстаўнікоў беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгі Кавальковай і Віталя Рымашэўскага.

Лябедзька, Кавалькова, Губарэвіч і Рымашэўскі былі затрыманыя ў пятніцу вечарам у Маладэчне неўзабаве пасля акцыі, у якой, паводле розных ацэнак, прыняло ўдзел ад 500 да 750 чалавек.

Ноч затрыманыя правялі ў міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі