Сума трансфера футбаліста салігорскага "Шахцёра" склала 1,5 млн еўра
Нападаючы салігорскага "Шахцёра" Дэмбо Дарбо працягне кар'еру ў клубе "Аль-Наср" з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Як паведамляе прэс-служба "гарнякоў", сума трансфера футбаліста склала 1,5 млн еўра плюс 20% ад сумы будучага яго перапродажу. Дарбо ўжо прайшоў медагляд і падпісаў асабісты кантракт.
Дэмбо Дарбо — гамбійскі футбаліст. Яму 23 гады. У беларускім чэмпіянаце ён правёў два сезоны, забіў 24 галы.
Мяркуецца, што на розніцы паміж коштам пакупкі і продажу "Шахцёр" заробіць каля мільёна еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.