Сур'ёзны беларускі турыст уступіў у партыю Гайдукевіча (фота)
Сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Віталь Зялкоўскі стаў 17 студзеня.
Партыя вырашыла вылучыць яго кандыдатам у дэпутаты ў Мінскі абласны Савет, паведамляецца ў партыйным прэс-рэлізе.
Віталь Зялкоўскі мае тры вышэйшыя адукацыі, валодае трыма замежнымі мовамі (нямецкая, нідэрландская, англійская), мае вялікі практычны досвед працы ў розных сферах.
Таксама Зялкоўскі прызначаны памочнікам намесніка старшыні ЛДПБ Алега Гайдукевіча.
Сур'ёзны турыст-беларус: Прычына, па якой я стаў вядомым, выклікае ўсмешку