Нафта, газ, падаткі: 20 снежня Пуцін і Лукашэнка ізноў не дамовіліся
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу / Reuters
"Няўзгодненыя засталіся тры дарожныя карты з 31", — заявіў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін па выніку "інтэграцыйнай" сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша БелТА. Пакуль бакам не ўдалося дамовіцца па нафтавым, газавым і падатковым пытаннях.
"У нас была вельмі напружаная і вельмі эфектыўная праца з маім візаві — Дзмітрыем Крутым па гэтай праблематыцы. Мы ішлі ў рамках тых дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты ў Сочы (7 снежня — рэд.). Нам прэзідэнты далі шэраг указанняў. Мы зрабілі чарговы крок наперад з пункту гледжання ўзгаднення пытанняў. у нас узгоднены цалкам пытанні ў сферах сельскай гаспадаркі, сувязі, мытні, рэгулявання алкагольнага рынку ", — расказаў міністр.
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна прайшла ў Санкт-Пецярбургу. Яна доўжылася паўтары гадзіны. Папярэдняя, у Сочы, цягнулася 5 гадзін. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы будаваць з Расіяй адзіную дзяржаву, але толькі на роўных умовах. У сваю чаргу Уладзімір Пуцін сказаў, што роўныя ўмовы магчымыя толькі ў выпадку, калі Беларусь інтэгруецца з Расіяй ва ўсіх сферах.
20 снежня ў Мінску мусіць прайсці несанкцыянаваны мітынг супраць інтэграцыі з Расіяй. Улады выступаюць катэгарычна супраць яго правядзення: на 15 сутак арыштаваныя актывісты, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэста 7 снежня, іншым актывістам прыходзяць папярэджанні пра незаконнасць сённяшняй акцыі.
Очень радостно Путин и Лукашенко жали друг другу руки. Вероятно, переговоры прошли успешно pic.twitter.com/XBfyMwbxex
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 20 декабря 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Орешкин: у Москвы и Минска остались противоречия по вопросам нефти и газа https://t.co/LdLHei9DyZ
— ВЕСТИ (@vesti_news) December 20, 2019