Сусветная федэрацыя бадмінтона працягнула санкцыі супраць беларусаў і расіян

Абмежаванні застаюцца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Абмежаванні застаюцца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Сусветная федэрацыя бадмінтона працягнула санкцыі супраць беларусаў і расіян — спартсменаў і афіцыйных асоб. Яны па-ранейшаму не могуць выступаць ва ўсіх міжнародных турнірах, якія праводзяцца пад эгідай арганізацыі. Такое рашэнне прыняў савет федэрацыі.

У заяве адзначаецца, што "гэтая пазіцыя адлюстроўвае намер арганізацыі захаваць цэласнасць спаборніцтваў і забяспечыць бяспеку спартсменаў".

Беларусы і расіяне былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў у сакавіку 2022-га пасля агрэсіі РФ супраць Украіны. Сусветная федэрацыя бадмінтона згадвае сёлетнюю рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэта міжнародным спартыўным федэрацыям дапусціць спартсменаў з РБ і РФ да спаборніцтваў у нейтральным статусе і з шэрагам іншых умоў, ды піша: "У некаторых відах спорту магчымы мірны і бяспечны ўдзел атлетаў". Але не ў бадмінтоне. Пры гэтым федэрацыя збіраецца далей сачыць за сітуацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі