Сутычкі ў Кіеве з-за рынку зямлі: зялёнка і кіі супраць слёзацечнага газу

Сутычкі ў Кіеве з-за рынку зямлі: зялёнка і кіі супраць слёзацечнага газу

17 снежня Вярхоўная Рада Украіны збіралася разгледзець у другім чытанні праект закона пра рынак зямлі, да якога былі шматлікія праўкі. Аднак раніцай каля будынка парламента сабраліся некалькі тысяч чалавек, якія пратэставалі супраць продажу зямлі сельгаспрызначэння. Сябры нацыяналістычнай арганізацыі "Нацкорпус" спрабавалі ўсталяваць намёты, але гэтаму перашкодзілі сілавікі (акцыю таксама арганізоўвалі "Свабода", "Бацькаўшчына" і "Аграрная партыя"). Адбыліся сутыкненні. Паліцэйскі спецназ выкарыстаў слёзацечны газ, а пратэстоўцы — камяні, бутэлькі, кіі і... зялёнку, якой аблівалі праваахоўнікаў. Сярод пацярпелых — журналісты hromadske.ua (журналістка і аператар, якіх запырскалі газам), 17 паліцэйскіх (дваіх шпіталізавалі). Ёсць звесткі і пра пацярпелых сярод удзельнікаў акцыі. 26 пратэстоўцаў былі затрыманыя паліцыяй.

Ранішняе пасяджэнне ўкраінскага парламента было датэрмінова закрытае "з-за напружанай сітуацыі", якая склалася і ў Вярхоўнай Радзе і вакол яе. Прэзідыюм быў заблакаваны дэпутатамі "Бацькаўшчыны" і "Апазіцыйнай платформы — за жыццё". Вечаровае пасяджэнне адмянілі.

Мітынг на плошчы Кастытуцыі насупраць парламента ў Кіеве працягваецца. Аднак ніякіх сутыкненняў ужо няма.

Сутычкі ў Кіеве з-за рынку зямлі: зялёнка і кіі супраць слёзацечнага газу
Аблітыя зялёнкай паліцэйскія / hromadske.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі