Сваякі пабачылі Алеcя Бяляцкага ў калоніі

Спатканне доўжылася дзве гадзіны, размаўлялі яны праз шкло па тэлефоне. Гэта першая сустрэча пасля снежня 2012 года.



Наталля Пінчук распавяла Радыё "Свабода", што размаўлялі яны з сястрой Вольгай па чарзе, бо тэлефонная трубка была адна.Бяляцкі казаў, што адчувае сябе добра, настрой у яго бадзёры. Ён па-ранейшаму працуе на швейнай вытворчасці, займаецца ўпакоўкай прадукцыі, якую выпускаюць у Бабруйскай калоніі. Палітвязень шмат чытае, атрымлівае прэсу, таму ведае пра асноўныя падзеі ў краіне. Падчас сустрэчы ён цікавіўся жыццём сваіх блізкіх і знаёмых, навінамі.



Да канца года павінны адбыцца яшчэ два спатканні Бяляцкага са сваякамі: доўгатэрміновае ў лістападзе і кароткатэрміновае ў снежні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі