Сваякі просяць даставіць целы ахвяраў катастрофы А321 наземным транспартам
Сваякі беларусаў і ўкраінцаў, якія загінулі ў авіякатастрофе над Сінаем, настойваюць на дастаўцы целаў на радзіму толькі наземным транспартам, паведамляюць СМІ са спасылкай на намесніка кіраўніка МНС Расіі Леаніда Бяляева.
Кіраўнік МНС кажа, што сваякам загінулага ў авіякатастрофе грамадзяніна Беларусі, а таксама чатырох грамадзян Украіны было прапанавана транспартаваць целы самалётамі. Але сваякі настойваюць толькі на транспарціроўцы аўтатранспартам.
Чыноўнік кажа, што гэтае пытанне вырашаецца. Ён таксама дадаў, што распрацаваны план транспарціроўкі ахвяр авіякатастрофы да месцаў пахавання. Цела 14 загінулых плануецца адправіць з Санкт-Пецярбурга да месцаў пахавання 5 лістапада, 6 лістапада рыхтуецца дастаўка яшчэ 5 целаў загінулых, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што расійскі самалёт A321 31 кастрычніка разбіўся на Сінайскім паўвостраве. На борце знаходзілася 224 чалавекі, усе яны загінулі. Пераважна пасажыры былі грамадзянамі Расіі, трое грамадзян Украіны і адзін грамадзянін Беларусі.
Фота: ria.ru