Сведкі: Пасля выбуху Шарамета дасталі з машыны жывога

Сведкі: Пасля выбуху Шарамета дасталі з машыны жывога

Журналіст Павел Шарамет, які загінуў сёння, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева, пасля выбуху быў яшчэ жывы. Як перадае тэлеканал ТСН, пра гэта распавёў афіцыянт аднаго з рэстаранаў. Па словах відавочцы, ён падбег да машыны пасля выбуху і ўбачыў, што журналіст яшчэ жывы. Яго ногі былі моцна сціснутыя ў аўто. Калі яго забрала хуткая, стала вядома пра смерць.

У эфіры тэлеканала NewsOne іншы сведка, які назваўся Аляксеем, распавёў, што ехаў на сваім аўто, калі ўзарвалася машына Шарамета. Аўто, у якім быў журналіст, спынілася на скрыжаванні і ў тую ж секунду выбухнула. Пасля выбуху ён спыніўся і выйшаў з машыны. Іншыя людзі, які бачылі здарэнне, казалі, нібы ўзарваўся газ і асцерагаліся паўторнага выбуху. Аляксей пабаяўся падысці бліжэй. Па яго словах, на месца здарэння прыехалі адразу тры машыны хуткай, прычым літаральна праз пяць хвілінаў.

З машыны пацярпелага эвакуявалі відавочцы да прыезду хуткай.  “Яго выцягнулі відавочцы, паклалі на тканіну. Потым яго з гэтай тканіны паклалі на насілкі, але ён ужо быў у агоніі. У яго былі канвульсіі: нага адарваная, рука перабітая ў некалькіх месцах, твар вельмі збялелы”, — распавёў журналістам Аляксей.

Здарэнне адбылося сёння каля 7.45 ва ўкраінскай сталіцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Шарамет быў за рулём аўто, якое належала кіраўніцы выдання “Украінская праўда” Алене Прытуле. Яе самой у машыне не было.

Украінскія праваахоўнікі кваліфікавалі інцыдэнт як забойства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі