Святлана Алексіевіч: З нашай уладай рэвалюцыйныя метады не праходзяць

Святлана Алексіевіч: З нашай уладай рэвалюцыйныя метады не праходзяць

Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч пракаментавала Еўрарадыё апошнія падзеі — Дзень Волі і затрыманні людзей. "Як можна шукаць кампраміс з тымі, хто затрымлівае лідараў беларускага року і вязе іх у пастарунак?" — цікавімся ў Алексіевіч. Як вядома, 25 сакавіка ў Мінску сярод затрыманых міліцыяй апынуліся вядомыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян. Іх вызвалілі праз некалькі гадзін.

"Гэта ж толькі кавалак нашага жыцця, — кажа Святлана Алексіевіч. — А жыццё ж вялікае і значна аб'ёмнае. Я думаю, што для большасці людзей кампраміс — гэта магчымасць захаваць сябе для будучага часу. Тое, што я лічу, сёння вельмі важна. Які сэнс, калі людзі зламаюць сябе ў гэты час?! А мы ведаем, як наша ўлада зламае так, мімаходзь... Таму для мяне вельмі важна, каб масы людзей захоўвалі сябе і разумелі, што гэта таксама вялікая праца і таксама форма супраціўлення".

Еўрарадыё пацікавілася і яе поглядам на сёлетняе святкаванне Дня Волі, арганізатары якога фактычна пайшлі на кампраміс — акцыі прайшлі ў Гродне і ў Кіеўскім скверы ў Мінску. Несанкцыянаваных акцый у цэнтры сталіцы не арганізоўвалі.

"Я думаю, што так, трэба было шукаць формы..., — кажа Алексіевіч. — Усё роўна іх сотні людзей пачулі. Яны змаглі нешта сказаць. Гэта самае важнае. Мне здаецца, трэба дакладна разумець, што з нашай уладай рэвалюцыйныя метады не праходзяць. Трэба шукаць іншыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі