Святлану Ціханоўскую запрасілі на міністэрскі саміт "Вялікай сямёркі"

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Беларусь упершыню будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце "Вялікай сямёркі". Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

У саміце, які продзе ў Італіі, будуць удзельнічаць прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратыяў свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. "Гэта абсалютна ўнікальная падзея. Гэта першы саміт G7, на які запрошаная Беларусь", — падкрэслівае Кучынскі.

Па яго словах, ёсць і другое беспрэцэдэнтнае запрашэнне — на саміт усіх спікераў парламентаў ЕС. Там будуць толькі два госці — кароль Іспаніі (у якой пройдзе саміт) і Святлана Ціханоўская.

Плануецца, што на абодвух мерапрыемствах Ціханоўская ў сваіх выступах будзе гаварыць пра палітвязняў, пра тое, як вывесці Беларусь з вайны і якую стратэгію трэба прыняць заходняму свету, каб аднавіць дэмакратыю ў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі