Пра даносы, КДБ, транзіт улады, “жалезную заслону” і выбары ў КР — эфір

"Наша справа"

"Наша справа"

Пакуль КДБ праводзіла “спецаперацыі ў Літве” і лавіла “ўдарныя беспілотнікі”, якія мусілі ўразіць неназваныя аб’екты ў Мінску і ваколіцах, “Кіберпартызаны” ўзламалі сайт таго самага КДБ і атрымалі ў тым ліку доступ да базы даносаў. А іх за перыяд з верасня 2014 да жніўня 2023 года было напісана як найменш 40 тысяч. У гэты ж час былі апублічаныя імёны чальцоў усіх 12 спісаў кандыдатаў у дэлегаты Каардынацыйнай рады, Усебеларускі народны сход, які задумваўся як форма транзіту ўлады, завяршыў сваю працу, праваліўшы транзітныя планы і пакінуўшы ўладу ў Лукашэнкі.

Чым адметнае аб’яднанне “Наша справа”, чаму яно пагадзілася на ўдзел у выбарах у Каардынацыйную рады і якія мэты ставіць перад сабой? Якія адметнасці ў сфармаванага УНС заўважныя, чаму “бартанулі” Качанаву і што стаіць за ваяўнічасцю Лукашэнкі? Навошта Шуневіч рыхтуе снайпераў, пра што сведчыць колькасць даносаў у КДБ і ці пойдзе захад на закрыццё ўсіх памежных пераходаў? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай пры ўдзеле дактаранта Карлава ўніверсітэта, гісторыка, старшыні камісіі Каардынацыйнай рады па справах студэнцтва, сябра спіса “Наша справа” Аляксандра Паршанкова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі