Сяброўка Шэймана зрабілася саўладальніцай буйнога бізнесу

Ганна Пушкарова / investigatebel.org
Ганна Пушкарова / investigatebel.org

20-гадовая студэнтка Акадэміі мастацтваў Ганна Пушкарова паляцела з Лукашэнкам і яго світай на дзесяць дзён у Цюрых. Гэта было ў 2010 годзе, а ўжо праз некалькі гадоў дзяўчына пачала часта падарожнічаць разам правай рукой Лукашэнкі Віктарам Шэйманам, атрымала дарагую нерухомасць і зрабілася саўладальніцай шматмільённага бізнесу, гаворыцца ў матэрыяле Беларускага расследавальніцкага цэнтра.

Подруга Шеймана стала совладелицей крупного бизнеса

Журналісты налічылі як мінімум дзесяць сумесных паездак Пушкаровай і Шэймана за мяжу. Нярэдка пасля такіх падарожжаў учарашняя студэнтка рабілася гаспадыняй дарагой уласнасці.

Напрыклад, праз два месяцы пасля палёту з Шэйманам у ААЭ ў 2012-м Пушкарова займела кватэру ў Мінску коштам 240 тысяч даляраў. Неўзабаве ў яе з'явіўся і аўтамабіль.

А ў 2020-м побач з прыватным домам Шэймана з'явіўся яшчэ адзін, коштам у 60 тысяч даляраў. Таксама зарэгістраваны на Пушкарову, якая ў лістападзе 2018-га зрабілася мамай. Нараджала яна ў Ізраілі, назвала сына Міхаілам, а імя па бацьку дала "Віктаравіч", але са сваім прозвішчам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі