Сямашка: дата фізічнага пуску БелАЭС будзе вызначаная недзе праз тыдзень

Сямашка: дата фізічнага пуску БелАЭС будзе вызначаная недзе праз тыдзень

Дата фізічнага пуску першага блока Беларускай АЭС будзе вызначаная прыкладна праз тыдзень. Пра гэта амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў падсчас анлайн-канферэнцыі, прысвечанай перспектывам развіцця адносін Беларусі і Расіі, перадае БЕЛТА.

Раней абвяшчалася, што фізічны запуск першага блока Беларускай АЭС пад Астраўцом адбудзецца не пазней за ліпень 2020 года. У ліпені чакаецца загрузка ядзернага паліва. Цікава, што Аляксандр Лукашэнка анансаваў запуск гэтымі днямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі