Сям'і з Брэста давялося выклікаць ратавальнікаў, каб выселіць няпрошаных гасцей
Кажаны размясціліся ў адной з брэсцкіх кватэр / brest.mchs.gov.by
Некалькі дзясяткаў кажаноў убачылі пад столлю ў адным з пакояў гаспадары кватэры ў Брэсце. Каб выселіць няпрошаных гасцей, ім давялося выклікаць ратавальнікаў. Пра інцыдэнт расказалі ў абласным упраўленні МНС.
Выклік паступіў познім вечарам у суботу. Гаспадары кватэры паскардзіліся, што ў іх пад столлю гронкамі вісяць кажаны. Ратавальнікі адлавілі мышэй і вынеслі на двор — там і адпусцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.