Сям'я хлопца, які ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі, перабралася з Латвіі ў Беларусь

Падлетак з Латвіі бярэ інтэрв'ю ў Лукашэнкі на "Славянскім базары"
Падлетак з Латвіі бярэ інтэрв'ю ў Лукашэнкі на "Славянскім базары"

Сям'я Іллі Карозы — падлетка з Латвіі, які на "Славянскім базары" ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі, — следам за ім пераехала ў Беларусь. Яго маці Наталля распавяла, што латвійскага пашпарта ў яе няма, хоць яна і пражыла ў Латвіі 39 гадоў.

Раней беларуская прапаганда выкарыстоўвала гэтую гісторыю, каб выкрыць латвійскія ўлады. Маўляў, за інтэрв'ю з Лукашэнкам пачалі пераследваць дзяцей. Цяпер гісторыя выкарыстоўваецца, каб напалохаць жыхароў Беларусі. Наталля Кароза паведаміла тэлеканалу АНТ, што прыняла рашэнне аб пераездзе, бо баіцца, што ў Латвіі ў яе забяруць дзяцей. Хаця не ўдакладніла, хто і чаму іх павінен забраць.

Хлопец, у сваю чаргу, расказаў, што баіцца крымінальнага пераследу. Хоць спраў супраць удзельнікаў інтэрв'ю ніхто не пачынаў — улады Латвіі правяралі працу Academy KidsTV, у якой яны вучацца. Ілля намякнуў на тое, што сутыкнуўся ў Латвіі з хейтам. Пры гэтым дадаў, што яго пераезду ў Беларусь сябры радыя, і нават віншавалі яго.

Хлопчык ужо знайшоў падпрацоўку на лета ў віцебскім гатэлі, у якім жыве: будзе дапамагаць персаналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі