Сярэднестатыстычная беларуска нараджае першае дзіця ў 26,5 гадоў

Сярэднестатыстычная беларуска нараджае першае дзіця ў 26,5 гадоў

Сярэднестатыстычная беларуска нараджае дзіця ў 26 з паловай гадоў. Пра гэта паведаміла галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Нагібовіч падчас рэспубліканскага кангрэсу “Мама Pro”, які праходзіць у Гомелі.

Паводле яе інфармацыі, сярэдні ўзрост для першых родаў павялічваўся цягам дзесяці гадоў —  раней было 20-21 год цяпер —  26,5. Гэта агульнаеўрапейская і сусветная тэндэнцыя —  жанчына хоча атрымаць адукацыю, рэалізаваць сябе ў кар’еры і затым прыходзіць да ўсвядомленай цяжарнасці, перадае БЕЛТА.

На кангрэсе “Мама Pro” у Гомелі сабраліся каля 400 бацькоў, якія клапоцяцца пра сваё здароўе і здароўе дзяцей. Яны могуць сустрэцца са спецыялістамі і атрымаць кансультацыі аб планаванні цяжарнасці, мацярынстве і дзяцінстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі