Сярэдзіч: "Народная воля" часова сыходзіць у інтэрнэт

Сярэдзіч: "Народная воля" часова сыходзіць у інтэрнэт

Недзяржаўная беларуская газета "Народная воля" часова сыходзіць у інтэрнэт. Пра гэта паведаміў яе заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч.

Не маючы магчымасці друкавацца ў Беларусі, газета карысталася паслугамі друкарні ў Расіі. Але наклад мінулага нумару канфіскавалі ў Мінску сілавікі. "Так звычайна дзейнічаюць прафесійныя зладзеі", піша Сярэдзіч. Апошняй кропляй стала раптоўнае прыпыненне дзейнасці друкарні ў Падмаскоўі, у якой друкавалася "Народная воля". У гэтым галоўны рэдактар бачыць змову ўладаў Беларусі і Расіі.

У выніку Іосіф Сярэдзіч вырашыў часова адмовіцца ад папяровага варыянту, газета будзе даступная на яе сайце. Ён прызнае, што гэта створыць нязручнасці для чытачоў старэйшага пакалення, якія не карыстаюцца інтэрнэтам, але іншага выхаду пакуль не бачыць.

"Трэба перажыць гэтыя акаянныя дні", — піша галоўны рэдактар недзяржаўнага выдання.

Нумары "Народнай волі" даступныя па гэтай спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі