Сяргей Карніленка паведаміў, што завяршае кар’еру ў футбольнай зборнай Беларусі

Сяргей Карніленка паведаміў, што завяршае кар’еру ў футбольнай зборнай Беларусі

33-гадовы Сяргей Карніленка паведаміў, што завяршае кар’еру ў футбольнай зборнай Беларусі. Форвард выступаў за яе з 2003 года, у 78 матчах забіў 17 мячоў. У мінулым сезоне ён гуляў у расійскай прэм’ер-лізе за самарскія “Крылы Саветаў”.

Як інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, у аўторак Карніленка наведаў трэніроўку зборнай у Мінску. Ён распавёў пра сваё рашэнне галоўнаму трэнеру Ігару Крывушэнку. Па словах футбаліста, для яго было гонарам выступаць за сваю краіну. “Але ў жыцці ўсё трэба рабіць своечасова: адчуў, што прыйшоў час, калі варта завяршыць кар’еру ў нацыянальнай камандзе — і саступіць месца больш маладым хлопцам”, — сказаў Сяргей Карніленка.

Як вядома, 1 чэрвеня беларуская зборная правядзе таварыскі матч у гасцях са зборнай Швейцарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі