Сяргей Міхалок прадставіў новую песню "Родны край" (відэа)

Сяргей Міхалок выклаў у сеціва хоўм-відэа з новай песняй "Родны край", праспяванай пад гітару і прысвечанай сыну Макару, які адзначыў 4 лютага імяніны. У песні Міхалок тлумачыць сваё рашэнне з'ехаць з Беларусі, для якой ён стаў "ворагам, злодзеем, катам, ваўкалакам ды вар'ятам" і дзе буслы яго клююць дзюбай "у вочы ды вусны", а вецер гоніць, бо ён "попел і смецце".

Фэны ўзрушана прынялі новы твор Міхалка, а ўкраінскія слухачы напісалі: "Ласкава просім ва Украіну. Спадзяемся, што Украіна стане другой, не менш прыхільнай Бацькаўшчынай".


Нагадаем, нядаўна Сяргей Міхалок і яго прадзюсар звярнуліся да ўкраінскай улады з просьбай даць ім магчымасць жыць і працаваць ва Украіне. Музыка патлумачыў, што падтрымка гуртом “Ляпіс Трубяцкой” рэвалюцыйных падзеяў ва Украіне дагэтуль негатыўна і варожа ўспрымаецца ўладай у Беларусі і Расіі, якія чыняць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу. Таму ён і яго прадзюсар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, вырашылі атрымаць права на сталае жыхарства ва Украіне.


Міхалок і Азізбекян ужо перабраліся ў Кіеў. Астатнія ўдзельнікі цяперашняга гурта Сяргея, Brutto, будуць прыязджаць на рэпетыцыі калектыву з Мінска. Паводле Міхалка, у 2015 годзе яго гурт плануе два ўсеўкраінскія канцэртныя туры, а таксама запіс новага альбома і кліпаў ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі