Сяргей Сафар’ян раскрыў некаторыя падрабязнасці перамоваў з МУС
Прапускаць на стадыёны будуць па-ранейшаму амапаўцы
Адной з самых важных падзей канца футбольнага сезона першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян назваў сустрэчу кіраўніка АБФФ Сяргея Румаса з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. “Мы правялі сустрэчу, абмеркавалі некаторыя моманты, цяпер мяч на нашым баку”, — сказаў Сафар’ян журналістам.
І паведаміў некаторыя падрабязнасці сустрэчы футбольных чыноўнікаў з кіраўніцтвам міліцыі. З іх зразумела — цалкам стадыёны балельшчыкам і сцюардам не аддадуць. Пакуль гаворка ідзе толькі пра тое, каб на некаторых арэнах, дзе атрымаецца дамовіцца з фанатамі і адміністрацыяй, працавалі сцюарды. Такі прынцып ужо арганізаваны, напрыклад, у Барысаве. А вось дагляд па-ранейшаму будуць праводзіць толькі міліцыянты. Яны ж будуць вырашаць, прапускаць на стадыён тую альбо іншую сімволіку, альбо не. Праўда, па словах Сафар’яна, Шуневіч паабяцаў “правесці тлумачальную працу” з тымі міліцыянтамі, якія будуць даглядаць фанатаў і балельшчыкаў. АБФФ у сваю чаргу збіраецца здымаць працэс пропуску людзей на футбол нас свае ўласныя відэакамеры, каб потым разрульваць усе спрэчныя сітуацыі.
Што з гэтага атрымаецца ў выніку — убачым вясной. Пакуль жа кіраўніцтва АБФФ збіраецца зладзіць вялікую сустрэчу з балельшчыкамі “ад самых ваяўнічых, да кузьмічоў”, а потым зноў схадзіць да Шуневіча. Той, нібыта, абяцаў перагледзець стаўленне міліцыі да некаторых відаў “банернай прадукцыі”.
Хацкевіч: Пасля такога дагляду на стадыёне, больш бы я на футбол не пайшоў
Прэтэнзію галоўны трэнер выказаў і наконт спецназаўскага дагляду на беларускіх арэнах. Дарэчы, самога Хацкевіча апошнім часам пры ўваходзе на стадыён не абмацваюць і не шукаюць пад яго вопраткай выбухоўку ды нажы.
Лёс “Крумкачоў” стане вядомы пасля 20 снежня.
Сёлета ў Вышэйшую лігу выйшлі адразу тры новыя клубы: “Гарадзея”, “Іслач” і “Крумкачы”. Сяргей Сафар’ян расказаў, што пакуль больш-менш зразумелы толькі лёс “Гарадзеі”. “Я сам быў там нядаўна. Бачыў планы па развіцці стадыёна, сустракаўся з кіраўніцтвам прадпрыемства-спонсара. Верагодна, у “Гарадзеі” не павінна быць праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе”, — кажа чыноўнік.
Праўда, першае кола чэмпіянату “Гарадзея”, відаць, будзе гуляць усё ж у Баранавічах — рэканструкцыю свайго стадыёна там плануюць скончыць толькі летам.
Больш пытанняў да “Іслачы” і, асабліва, да “Крумкачоў”. У Федэрацыі гатовыя пайсці на саступкі, аднак толькі ў некаторай ступені. Усе тры прэтэндэнты на ўдзел у Вышэйшай лізе 2016 года павінны паведаміць аб сваім намеры атрымліваць ліцэнзію да 20 снежня 2015 года. Калі нехта адмовіцца, туды запросяць іншыя каманды, якія размясціліся ніжэй у турнірнай табліцы Першай лігі.
Але ёсць важны нюанс. Калі тыя ж “Крумкачы” праявяць жаданне прайсці ліцэнзаванне ў Вышэйшую лігу (а не ў Першую) і не змогуць гэта зрабіць — гуляць у іншых лігах яны ў наступным сезоне не змогуць увогуле. Прыйдзецца прапускаць год.
Я з Карэліч сам. У нас там спартыўная школа была, але чыста футбольнай — не было. Ну я, як усе дзеці. Зімой — хакей, летам — футбол. Усё, што можна было. А потым неяк мы паехалі на турнір “Скураны мяч”. Абласны спачатку, потым рэспубліканскі. Супраць Слоніма мы гулялі. Іх трэнер мяне заўважыў, запрасіў да сябе. Я нават і жыў у яго, калі прыязджаў у Слонім.
“Мы падтрымаем стаўленіка Плаціні”
Дайшло на сустрэчы Сяргея Сафар’яна з журналістамі і да абмеркавання выбараў старшыні ФІФА ды канфлікту паміж Ёзэпам Блаттэрам і Мішэлем Плаціні. Па словах Сафар’яна, следства па справах абодвух футбольных функцыянераў можа зацягнуцца на “вельмі працяглы час”. Сам Сафар’ян у махінацыі з боку былога старшыні УЕФА Мішэля Плаціні не верыць і мяркуе, што справа супраць яго інспіраваная прыхільнікамі Блатэра, з мэтай не дапусціць перамогі Плаціні на выбарах старшыні ФІФА.
Таму, калі на выбарах не будзе кандыдатуры Плаціні, АБФФ “схіляецца да таго”, каб падтрымаць паплечніка Плаціні Джані Інфанціна, які пачаў кіраваць УЕФА пасля адлучэння Плаціні ад футбола.
“Салодкі” бонус ад Шуневіча
Акрамя ўсяго гэтага, Сяргей Сафар’ян расказаў і пра спробу абараніць светлае імя футбольнага балельшчыка. Па яго словах, у Федэрацыі таксама заўважылі, што апошнім часам прэс-рэлізы міліцыі запоўніліся згадкамі, пра футбольных фанатаў, затрыманых за разнастайныя і не звязаныя з футболам правапарушэнні. Заўважылі і пагаварылі пра гэта з міністрам Ігарам Шуневічам. Той паабяцаў, што больш словазлучэнні “футбольны фанат” ці “футбольны балельшчык” у сводках, не звязаных з футболам, ужывацца не будуць. Ну хоць нешта.
Фота belultras.com