Сярод беларусак у рэйтынгу WTA падняліся толькі Сасновіч і Азаранка

Сярод беларусак у рэйтынгу WTA падняліся толькі Сасновіч і Азаранка

У панядзелак, 10 красавіка, з’явіўся абноўлены рэйтынг WTA. Беларуска Аляксандра Сасновіч займае 108-е месца (тыдзень таму было 111-е), у яе 536 ачкоў. Арына Сабаленка з 456 ачкамі займае 129-е месца, у параўнанні з мінулым тыднем яна пагоршыла сваё становішча ў рэйтынгу на дзве пазіцыі. Вольга Гаварцова таксама апусцілася ў рэйтынгу — з 186-га на 190-е месца, у яе 277 ачкоў. Вера Лапко таксама пагоршыла сваё становішча, была 262-й, цяпер 264-я, у яе 174 ачкі. А вось Вікторыя Азаранка, якая з лета мінулага года не выступае, паднялася з 317-га на 316-е месца, у яе 131 ачко.

Сярод лідараў рэйтынгу зменаў не адбылося. Лідыруе немка Ангеліка Кербер (7335 ачкоў), далей ідуць амерыканка Серэна Уільямс (7010), чэшка Караліна Плішкава (6020), Дамініка Цыбулкава са Славакіі (5065), Сімона Халеп з Румыніі (5022). Цалкам спіс гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі