Сярод турыстаў, якія атруціліся ў егіпецкім гатэлі, былі і беларусы

Турысты на беразе Чырвонага мора ў Егіпце​ / Reuters
Турысты на беразе Чырвонага мора ў Егіпце​ / Reuters

Сярод турыстаў, якія атруціліся ў егіпецкім гатэлі, былі і грамадзяне Беларусі, паведамляе агенцтва ТАСС. Яны лячыліся амбулаторна.

Інцыдэнт адбыўся ў гатэлі AMC Royal Hotel у курортным горадзе Хургада. Моцнае харчовае атручэнне атрымалі 47 замежных турыстаў, у тым ліку 29 расейцаў, 14 грамадзян Эстоніі і чацвёра турыстаў з Чэхіі. Але агульная колькасць пацярпелых большая. Па дадзеных агенцтва, сярод тых, хто атруціўся ў гатэлі, былі таксама турысты з Германіі, Францыі, Польшчы, Латвіі, Беларусі. Многія з іх лячыліся амбулаторна, у бальніцу не звярталіся.

У беларускім МЗС пацвердзілі гэтую інфармацыю. Сярод атручаных у AMC Royal Hotel Хургадзе ёсць двое непаўналетніх грамадзян Беларусі. У дадзены момант іх стан стабільны, яны атрымалі ўсю неабходную медыцынскую дапамогу, паведамляе Sputnik Беларусь.

Напярэдадні вечарам стала вядома, што дырэктар гатэля на тры месяцы адхілены ад працы. Акрамя таго, трое супрацоўнікаў AMC Royal Hotel затрыманыя, у тым ліку шэф-кухар. Яны ўжо дапытаныя, але "ўсе абвінавачванні яны адвяргаюць", распавялі ў Генеральнай пракуратуры Егіпта.

У гасцініцы ў цяперашні час працуе спецыяльная камісія, якая правярае рэстараны, кухні, умовы захоўвання прадуктаў. Гатэль афіцыйна зачынены, але, нягледзячы на гэтае рашэнне, частка турыстаў адмовілася пераязджаць у іншыя гатэлі і працягвае адпачываць у AMC Royal Hotel.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі