Сёлета ў Беларусі рэкордна знізілася сельгасвытворчасць
Сёлета ў Беларусі рэкордна знізілася сельгасвытворчасць. Пра гэта сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У студзені-ліпені вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый склала 12,2 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта 89,6% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021-га. Такім чынам, прадукцыі выраблена менш на 10,4%.
Праўда, падзенне сельгасвытворчасці часовае. Яго тлумачаць больш познім пачаткам жніва, чым летась.
Статыстыка сведчыць, што на 1 жніўня 2022 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях краіны налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1,4 млн кароў. Колькасць свіней склала 2,3 млн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.