Сёння 13 чалавек атрымаюць Нобелеўскую прэмію (відэа)
Уручэнне ўзнагарод адбудзецца ў сталіцах Швецыі і Нарвегіі.
У сераду ў Осла і Стакгольме адбудзецца ўручэнне Нобелеўскай прэміі. Імёны ўладальнікаў узнагароды былі названыя яшчэ ў кастрычніку. Паводле традыцыі, само уручэнне Нобелеўскай прэміі адбываецца 10 снежня — гэта дзень смерці заснавальніка ўзнагароды шведскага прамыслоўца і вынаходніка Альфрэда Нобеля.
ВВС нагадвае, што сёлета Нобелеўскай прэміяй будуць узнагароджаны 13 чалавек. Прэмію міра ў будынку ратушы ў Осла атрымаюць 17-гадовая пакістанская праваабаронца Малала Юсафзай і 60-гадовы індыйскі актывіст Кайлаш Сацьярці. Уручэнне іншых прэмій адбудзецца ў філармоніі Стакгольма, дзе ў цырымоніі возьме ўдзел кароль Швецыі Карл XVI Густаў.