Сёння пройдзе другі паўфінал чэмпіянату свету па футболе

Матч пачнецца ў 23 гадзіны па беларускім часе, прамая трансляцыя на тэлеканале “Беларусь-1”. У гульні вызначыцца другі фіналіст. Першым учора стала зборная Нямеччыны, якая літаральна знішчыла бразільцаў, выйграўшы ў іх з лікам 7:1. Прычым ужо на 29-ай хвіліне гульні немцы вялі з лікам 5:0.

Фінал чэмпіянату пройдзе на легендарнай “Маракане” ў Рыа-дэ-Жанейра ў нядзелю 13 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі