Сёння два беларускія клубы гуляюць у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы
9 жніўня ў трэцім раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы два беларускія клубы правядуць першыя матчы. Мінскае "Дынама" сустракаецца з санкт-пецярбургскім "Зенітам", а брэсцкае — з кіпрскім "Апалонам".
Паядынкі ў адказ пройдуць праз тыдзень.
Перамога ў гэтым раўндзе дазволіць беларускім футбалістам выйсці ў плэй-оф Лігі Еўропы. У такім выпадку мінчукам будзе супрацьстаяць пераможца пары "Хіберніян" / "Мольдэ", а брастаўчанам — каманда, якая апынецца мацнейшай у супрацьстаянні "Вітэс" / "Базель".