Сёння над зямлёй з'явіцца "Крывавы Месяц"
У пятніцу з Зямлі можна будзе назіраць дзве цікавыя астранамічныя з'явы: ярка-зіхоткі Марс і поўнае зацьменне Месяца, якое называецца "Крывавы Месяц". Апошні раз гэтыя дзве з'явы на небе супадалі каля 200 гадоў таму, кажуць астраномы.
Раз у 15-17 гадоў з Зямлі можна назіраць так званае Вялікае супрацьстаянне: Сонца, наша планета і Марс выстройваюцца ў адну лінію. Пры гэтым Марс будзе бачны з Зямлі як зіхоткая планета ярка-аранжавага колеру. Пабачыць планету можна будзе нізка над гарызонтам у паўднёвым напрамку. Найлепшы час для назірання Марса ў Беларусі — каля першай гадзіны ночы.
Дарэчы, яркі Марс можна будзе назіраць яшчэ некалькі дзён. 31 ліпеня ён падыдзе да Зямлі максімальна блізка.
Акрамя Марса, зямлянаў чакае сёння і "Крывавы Месяц" — поўнае месяцовае зацьменне, якое будзе доўжыцца рэкордныя 103 хвіліны. Агулам жа зацьменне, кажуць спецыялісты, зойме амаль чатыры гадзіны.
Пік яго прыпадзе на 22.30. Поўная фаза працягнецца да 00.13.