Сёння пачынаюцца матчы плэй-оф футбольных еўракубкаў
13 лютага пачынаюцца матчы плэй-оф футбольных еўракубкаў. У Лізе чэмпіёнаў пройдуць два паядынкі 1/8 фіналу: “Ювентус” — “Тотэнхэм” (жывая трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 22:30), “Базэль” — “Манчэстар Сіці” (“Беларусь-2”, 22:40). Іншыя матчы плэй-оф прызначаны на 14, 20 і 21 лютага.
У Лізе Еўропы ў аўторак будзе адна гульня 1/16 фіналу — “Црвена Звезда” — ЦСКА (“Беларусь 5”, 19:55). Іншыя матчы прызначаны на 15 лютага.