Сёння стане вядома, з кім беларускія клубы згуляюць у еўракубках

Сёння стане вядома, з кім беларускія клубы згуляюць у еўракубках

Сёння стане вядома, з кім беларускія футбольныя клубы згуляюць у еўракубках. Лёсаванне першага кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы пройдзе ў штаб-кватэры УЕФА.

Барысаўскі БАТЭ трапіў у лік сеяных каманд і гэта значыць, што яму дастанецца меней рэйтынгавы сапернік у адборачным турніры Лігі чэмпіёнаў. Гэта можа быць польскі "Пяст", ісландскі "Валюр" або латвійская "Рыга". Першыя матчы кваліфікацыі пройдуць 9-10 ліпеня, матчы ў адказ — 16-17 ліпеня.

Таксама вызначацца сапернікі трох беларускіх клубаў у Лізе Еўропы. Сёлета нашу краіну на гэтым турніры прадстаўляюць салігорскі "Шахцёр", мінскае "Дынама" і "Віцебск". Гасцявыя і хатнія паядынкі адбудуцца 11 і 18 ліпеня.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі