Сёння ў мінскім метро студэнт скокнуў пад цягнік
Здарэнне адбылося ў 10.46 на станцыі "Плошча Леніна".
Малады хлопец здзейсніў спробу суіцыду. Ён скокнуў пад цягнік, які выходзіў з тунэля. Машыніст паспеў затармазіць. У выніку, студэнт нейкім цудам застаўся жывы і нават сам спрабаваў залезці на платформу, паведамляе партал tut.by.
Пацярпелага агледзілі медыкі, цяпер з ім размаўляюць міліцыянеры. Паводле папярэдніх дадзеных, ён навучаецца ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Затрымка ў руху цягнікоў склала 4 хвіліны.
Фота — ria.ru