Сёння вызначацца фіналісты футбольнага Кубка Беларусі

Сёння вызначацца фіналісты футбольнага Кубка Беларусі

Фіналісты футбольнага Кубка Беларусі стануць вядомыя 4 траўня. У сераду ў Мінску і Барысаве пройдуць паўторныя паўфінальныя сустрэчы.

Барысаўскі БАТЭ на сваім полі прыме футбалістаў наваполацкага "Нафтана". У першым матчы паўфінальнай серыі "Нафтан" згуляў унічыю з дзейным уладальнікам Кубка краіны — 2:2.

У сталіцы футбалісты "Мінска" прымуць гасцей з "Тарпеда-БелАЗа". Іх першая сустрэчы ў Жодзіне таксама скончылася ўнічыю — 1:1.

Фінал Кубка адбудзецца 21 траўня ў Брэсце.

Нагадаем, што год таму барысаўскі БАТЭ ў фінале розыгрышу Кубка з разгромным лікам перамог футбалістаў салігорскага "Шахцёра" — 4:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі