Сюрпрыз: маскоўскіх школьнікаў праверылі на веданне беларускай мовы
На школьнай алімпіядзе ў Маскве расійскіх вучняў праверылі на веданне... беларускай мовы. Пра гэты выпадак напісала ў Фэйсбуку Яна Лявонава, дырэктарка дабрачыннага фонду "Змяні адно жыццё".
Напрыклад, школьнікам прапаноўвалася перакласці з беларускай мовы на рускую словы "цела", "у роце". На беларускую мову з рускай трэба было перакласці словы "центр", "дети", "темп".