"Такога вы не чулі": SnopSnoŭ з песнямі з лонгплэю, які выйдзе вось-вось

"Такога вы не чулі": SnopSnoŭ з песнямі з лонгплэю, які выйдзе вось-вось

17 ліпеня мінскі дуэт SnopSnoŭ выпусціць свой другі па ліку альбом "Adrazu i paŭsiul". Цягам апошніх тыдняў каманда анансавала яго выхад выпускам сінглаў — "Любоў" і "Свет у маіх далонях". Музыка SnopSnoŭ сумяшчае рокавае і электроннае гучанне і гучыць цалкам модна — у духу цяперашняй эпохі.

Гурт узнік у 2015-м. Праз тры гады стаў лепшым на "Басовішчы". Выпусціў альбом і некалькі сінглаў.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" дуэт прадстаўляе песні з будучага альбома ў нязвыклым варыянце. Не прапусціце!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі