Тамада абакраў маладых на вяселлі ў Гальшанах

У Гальшанах тамада абакраў маладых / t.me/Neman102

У Гальшанах тамада абакраў маладых / t.me/Neman102

На вяселлі ў Гальшанах Ашмянскага раёна 26 жніўня здарыўся прыкры інцыдэнт, паведамляе прэс-служба гродзенскай абласной міліцыі.

У адной з кавярняў гулялі вяселле. Сярод іншага прайшоў конкурс па зборы грошай "на хлопчыка і дзяўчынку". Пасля яго госці выйшлі на вуліцу падыхаць свежым паветрам. Тым часам супрацоўніца кавярні заўважыла, як тамада бярэ грошы з паўзункоў.

Яна расказала пра ўсё маладым. А тыя звярнуліся ў Ашмянскі РАУС. Падчас парверкі выявілася, 48-гадовы тамада сапраўды скраў з паўзункоў 400 рублёў.

На яго пачалі крымінальную справу за крадзеж. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі