"Тэхнабанк" часова спыняе перавод долараў і еўра ў трох плацежных сістэмах

"Тэхнабанк" / Яндэкс
"Тэхнабанк" / Яндэкс

Беларускі "Тэхнабанк" з 15 траўня часова прыпыняе перавод долараў і еўра праз плацежныя  сістэмы "Залатая Карона", "Юністрым" і Contact.

На сайце банка паведамляецца, што для пераводу ў гэтых міжнародных сістэмах будуць прымацца толькі беларускія ці расійскія рублі (пры наяўнасці ў сістэмах такой магчымасці). Іх будуць пераводзіць у долары ці еўра "па курсах сістэм міжнародных грашовых пераводаў".

У банку не ўдакладняюць, наколькі працяглай будзе гэтая "валютная паўза".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі